Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

20.07.23

Мерапрыемствы ў рамках узаемадзеяння з Любанскім РАНС

Пазнавальную гутарку па асновах бяспекі жыццядзейнасці правяла інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Дар'я Халадова з выхаванцамі ўстановы: нагадала асноўныя правілы пажарнай бяспекі, алгарытм дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару.

Таксама хлопчыкі і дзяўчынкі адказалі на ўсе сітуацыйныя задачкі, у якіх распавялі якім службам выратавання неабходна тэлефанаваць у розных надзвычайных сітуацыях. Пазнаёміліся і з аўтаномным пажарным апавяшчальнікам, які ў выпадку пажару зможа апавясціць усіх аб небяспецы.

У канцы займальнай гульні Дар'я Халадова ўручыла дзецям памятныя прызы і наглядна-выяўленчую прадукцыю.

 

 

Раздзелы сайта